AP

AP

Дачка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго старшы дарадца Іванка Трамп узначаліць амерыканскую дэлегацыю на цырымоніі закрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу ў Белым доме.

Па словах суразмоўцы тэлекампаніі, прэзідэнт Дональд Трамп асабіста папрасіў аб гэтым Іванку, падтрымаў яе кандыдатуру і Алімпійскі камітэт ЗША.

Дэлегацыю ЗША на цырымоніі Адкрыцці Алімпіяды ўзначаліць віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс, якія цяпер знаходзіцца ў рабочай паездцы ў Азіі, удакладняе CNN. Чакаецца, што ён таксама возьме ўдзел у шэрагу афіцыйных мерапрыемстваў у Паўднёвай Карэі.

Фотамадэль і прадпрымальнік Іванка Трамп на дадзены момант з'яўляецца памочнікам прэзідэнта ЗША — свайго бацькі - на неаплатнай аснове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?