Расіянам прапануюць здымаць наяўныя з карт на касе крамы праз POS-тэрміналы. Пра гэта пішуць «Ведомости».
«Мне, калі ласка, два піва і дзве тысячы» - так можна будзе звярнуцца да касіра, калі праект запрацуе — іранізуюць «Ведомости»
Гэтую паслугу ўжо тэстуюць банкі і аплатныя сістэмы. Найбуйнейшая расійская крэдытная арганізацыя — Сбербанк — плануе запусціць гэты сэрвіс у другім квартале гэтага года.
Цікавасць да навінкі праяўляе і плацежная сістэма MasterСard, якая ўжо праводзіла тэсты з некалькімі банкамі, у тым ліку з ВЭБ і «Рускім стандартам». «MasterСard прапануе здымаць наяўныя грошы ў касе крамы наступным чынам: кліент расплачваецца за тавар або паслугу па сваёй банкаўскай карце і адначасова запытвае ў касіра патрэбную суму наяўных, уводзіць PIN-код, далей банк, які выпусціў карту, ўхваляе куплю і выдачу наяўных», — тлумачыць крыніца. Ён удакладніў, што належная сума будзе абмежаванай.