Філ Шылер, віцэ-прэзідэнт Apple па меркетынгу
«Дадатак Telegram быў выдалены з App Store, бо наша каманда мадэратараў выявіла ў ім нелегальнае змесціва. У прыватнасці, эратычны кантэнт з удзелам непаўналетніх. Мы праверылі мэсэнджар і неадкладна канфіскавалі яго з крамы. Таксама мы папярэдзілі распрацоўшчыкаў аб наяўнасці нелегальнага змесціва ў іх прадукце і апавясцілі аб гэтым Нацыянальны Цэнтр дапамогі зніклым і пацярпелым дзецям», — заявіў віцэ-прэзідэнт кампаніі Apple.
Кампанія таксама заблакавала ўсіх карыстальнікаў, якія былі датычныя да распаўсюду нелегальнае інфармацыі.
«Мы ніколі не дапусцім размяшчэння нелегальных фота і відэа праз дадаткі з AppStore. Таксама мы абсалютна адмоўна ставімся да любое дзейнасці, якая можа нашкодзіць дзецям. Тое, што мы ўбачылі ў Telegram, — нелегальна і амаральна. Гэта чыстае зло», — дадаў Філ Шылер.
Невядома, як менавіта супрацоўнікі амерыканскай карпарацыі выявілі нелегальны кантэнт у мэсэнджары. Імаверна, гаворка ідзе пра публічныя тэлеграм-каналы, у якіх распаўсюджваліся абазначаныя вышэй фота і відэа.
Нагадаем, 1 лютага 2018 года Telegram выдалілі з AppStore без тлумачэння прычын. Яго стваральнік Павел Дураў тады паведаміў, што праграму выдалілі праз «невялікую праблему», якую хутка меліся вырашыць. Праз некаторы час Telegram вярнуўся ў краму дадаткаў Apple.