У Барысаве расследуецца жорсткае забойства жанчыны, паведамляе УСК па Мінскай вобласці.

Раніцай 3 лютага цела 38-гадовай жанчыны са шматлікімі пашкоджаннямі знайшлі на кухні. Па падазрэнні ў забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, быў затрыманы 36-гадовы мужчына. Ён афіцыйна не працаўладкаваны, некалькі месяцаў жыў з жанчынай на здымнай кватэры.

Высветлілася, што мужчына ў алкагольным ап'яненні ўначы спачатку моцна збіў жанчыну, а затым нанёс ёй колата-рэзаныя і сечаныя раны кухоннай сякерай. Ад атрыманых траўмаў яна памерла. Пасля ён саскочыў праз акно другога паверха і ўцёк з месца здарэння. На наступны дзень 36-гадовы падазраваны быў затрыманы ў кватэры, якую адмыслова зняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0