Такое меркаваньне выказаў польскі дэпутат Эўрапарлямэнту Януш Анышкевіч.

«Я падпісаў праект рэзалюцыі Эўрапейскага парлямэнту, якая неўзабаве будзе прадметам дыскусіі дэпутатаў. У ёй утрымліваецца прапанова не адмяняць санкцыяў супраць Беларусі й не ўспрымаць выбараў як нязначную падзею. Мы ня хочам праводзіць палітыку ў стылі быццам бы «нічога ня сталася» й працягваць адносіны зь Беларусьсю.

Гэта ня час сапраўднай «халоднай вайны», калі ў антыкамуністычны блёк прыцягваліся нават краіны, дзе кіравалі дыктатары. Тады галоўнай мэтай было ўзмацненьне антыкамуністычнага блёку, а сёньня сытуацыя іншая. Нельга заплюшчваць вочы на тое, што робіць у Беларусі спадар Лукашэнка. Калі б мы цяпер закрылі вочы на тое, як адбыліся парлямэнцкія выбары, то гэта быў бы вельмі дрэнны крок з боку Эўропы», — лічыць Я.Анышкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?