Сёння Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Жука галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссия». Павел Якубовіч узначальваў газету з ліпеня 1995 года. У каментары tut.by ён распавёў, што рашэнне сысці было прынята ім яшчэ ў снежні.

— Гэта было чаканае рашэнне, пытанне майго сыходу я ўздымаў у Адміністрацыі прэзідэнта яшчэ ў снежні мінулага года. Маё рашэнне звязана са станам здароўя, мне ж ужо шмат гадоў (ён 1946 года нараджэння). Я 24 гады ўзначальваў самую буйную рэдакцыю, і больш у мяне няма сіл рабіць гэта. Да сённяшняга дня я выконваў свае абавязкі, —распавёў Павал Ізотавіч.

Экс-кіраўнік «СБ» у апошні час вельмі актыўна прасоўваў пытанне ўсталявання мемарыялу ў Курапатах. Па словах Паўла Якубовіча, па меры сіл, ён працягне займацца гэтым пытаннем.

— Пастараюся быць чымсьці карысны дзяржаве, людзям і сабе. Пакуль не вызначыўся, чым сапраўды буду займацца, але працаваць афіцыйна ўжо дакладна не буду, - распавёў Павал Якубовіч. — Мне было б вельмі балюча пакідаць тэму Курапатаў, бо ўсё, што было мною абяцана, зроблена, засталіся толькі дробныя тэхнічныя праблемы. Мяркую, што праз караценькі перапынак буду і далей прасоўваць гэтае пытанне»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0