5 лютага двое вілейчукоў не маглі трапіць у свае дамы — жонкі іх не пусцілі.

Першая сітуацыя здарылася з мужчынам 1962 года нараджэння. Ён нідзе не працуе, правёў у ізалятары часовага ўтрымання трое сутак з-за скандалу з жонкай. Калі ж 5 лютага вярнуўся дадому, дзверы адамкнуць не змог. Жонка ўставіла ў замок ключ і не пускала яго. Мужчына выклікаў міліцыю.

У другім выпадку 37-гадовы віляйчук, што знаходзіцца ў працэсе разводу, хацеў забраць з дому свае рэчы. Жонка таксама яго не пускала. І тут прыйшлося прыходзіць на дапамогу міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?