Роўна тыдзень спатрэбіўся аператыўнікам крымінальнага вышуку Савецкага РАУС г. Гомеля, каб раскрыць крадзеж плацёжнага тэрмінала «QIWI», паведамляе УУС Гомельскай вобласці.

З заявай аб крадзяжы звярнуўся дырэктар аднаго з прадпрыемства, які мае сетку падобных тэрміналаў. 29 студзеня стала вядома, што тэрмінал проста вырвалі з сцяны. На той момант у ім знаходзілася 1250 рублёў. Пошукі па гарачых слядах выніку не прынеслі.

У ноч на 5 лютага невядомыя зноў паспрабавалі здзейсніць крадзеж тэрмінала. Але зламыснікі паспелі яго толькі дэмантаваць, як былі затрыманыя супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і ўчастковым інспектарам Савецкага РАУС.

Пазней стане вядома, што на крадзеж пайшлі жонка і муж 24 і 25 гадоў.

Пры ператрусе іх кватэры знайшлі разварочаны першы выкрадзены тэрмінал. Была канфіскавана і частка нескарыстаных грошай.

Дарэчы, злачынцы не ведалі, што ў другім плацежным тэрмінале, які яны спрабавалі выкрасці, знаходзілася ўсяго 30 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?