Шатландскі фермер прыняў плюшавага тыгра за жывога і выклікаў паліцыю. Паліцэйскія, якія прыбылі па выкліку, забралі плюшавага тыгра з сабой і сказалі фермеру, што зробяць яго сваім талісманам. Пра гэта паведамляе The Telegraph.

Інцыдэнт адбыўся познім вечарам у суботу, 3 лютага, калі 24-гадовы Брус Грабб ішоў у кароўнік, каб праверыць сваіх кароў. Ён бліснуў ліхтарыкам і ўбачыў, што там сядзіць тыгр.

Грабб патэлефанаваў у паліцыю і распавёў пра драпежніка. На ферму выслалі некалькі машын з паліцэйскімі. Акрамя таго, праваахоўныя органы звязаліся з бліжэйшым паркам, дзе ўтрымліваюцца дзікія жывёлы, каб праверыць, ці не збег адтуль тыгр.

Чакаючы дапамогі, Грабб працягваў сачыць за тыграм. Праз 45 хвілін фермер звярнуў увагу, што драпежнік ні разу не паварушыўся. Ён пад'ехаў на аўтамабілі бліжэй і зразумеў, што перад ім не сапраўдная жывёла, а вялікая мяккая цацка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0