Пакуль найбольшыя шанцы на магчымае ўступленне ў Еўрасаюз да 2025 года маюць Сербія і Чарнагорыя, аднак астатнія чатыры дзяржавы - Боснія і Герцагавіна, Македонія, Албанія і Косава — яшчэ могуць іх дагнаць.

Македонія і Албанія таксама з'яўляюцца афіцыйнымі кандыдатамі, але канкрэтных перамоў з імі яшчэ не вядзецца. Еўракамісія выказала гатоўнасць падрыхтаваць рэкамендацыі для пачатку перамоўнага працэсу, як толькі будуць Скоп'е і Тырана выканаюць неабходныя ўмовы.

Косава і Боснія і Герцагавіна маюць статус «патэнцыйных кандыдатаў».

Назіральнікі бачаць у новай стратэгіі Еўракамісіі па далучэнні балканскіх дзяржаў адказ на спробы палітычнага ўплыву на краіны былой Югаславіі з боку Расіі, а таксама эканамічную актыўнасць Кітая ў рэгіёне, якая расце.

Для прыёму ў Еўрапейскі Саюз новых сябраў неабходна аднагалосная падтрымка цяперашніх дзяржаў ЕС. Аднак у многіх з іх насельніцтва выступае супраць далейшага пашырэння Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0