07.02.2018 / 06:33

Маск паказаў, як выглядае Зямля з запушчанага да Марса аўтамабіля ФОТА 66

Кампанія Space X правяла паспяховы запуск звышцяжкай ракеты-носьбіта Falcon Heavy са стартавай пляцоўкі на мысе Канаверал у Фларыдзе. Ракета стартавала ў 23:40 (13:40 EST). Запуск прыйшлося перанесці з-за моцнага ветру.

Reuters

На эліптычную арбіту, што цягнецца ад Сонца да Марса, адправілі асабісты аўтамабіль кіраўніка Space X Ілана Маска, чырвоны кабрыялет Tesla Roadster. Ён будзе круціцца па арбіце паміж Марсам і Зямлёй.

За рулём аўтамабіля сядзіць манекен у скафандры, на прыборнай панэлі машыны ўтрымліваецца надпіс «Do not Panic», а з дынамікаў грае песня «Space Oddity» Дэвіда Боўі.

Паскаральнікі Falcon Heavy, як і было запланавана, пасля запуску паспяхова вярнуліся назад. Два бакавыя паскаральнікі прызямліліся на мысе Канаверал, выконваючы, па словах кіраўніка SpaceX, «сінхронны пілатаж».

Цэнтральны паскаральнік Falcon Heavy разбіўся пры пасадцы

Таксама Маск паказаў, як выглядае Зямля з Tesla Роўдстэр, а таксама паказаў відэа.

AP

5
Дед Мороз / Адказаць
07.02.2018 / 07:31
Творит историю - здесь и сейчас! Огромный поклон.
4
Джонi / Адказаць
07.02.2018 / 08:38
Это исторический момент для всего человечества 

1
ales' / Адказаць
07.02.2018 / 08:46
Памятаеце пісьмо Мядзведзева "Россия, вперёд!"? Маск іх ужо і з космасу выціскнуў ...
Паказаць усе каментары/ 66 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру