Замест вітанняў савецкага ўзору Урад Украіны прапанаваў афіцыйна ўвесці вайсковыя вітанні «Слава Украіне» і «Героям слава», паведамляе Радыё Свабода.

Адпаведны законапраект № 7549 ад 5 лютага зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе. Ініцыятарам законапраекта выступіў прэм’ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман.

Дакументам прапануецца ўнесці змены ў артыкул 84 вайсковага статута ўнутранай службы Узброеных сілаў, замяніўшы савецкае прывітанне «Здрастуйте, товариші», «Бажаємо (бажаю) здоров’я» на «Слава Украіне» і «Героям слава».

«На прывітанне начальніка або старшага паводле вайсковага звання «Слава Украіне» ўсе вайскоўцы, якія знаходзяцца ў страі або па-за ім, адказваюць: «Героям слава», — гаворыцца ў праекце закона.

Аналагічнымі фразамі прапануецца і развітвацца — замест цяперашняй статутнай формы разьвітаньня «До побачення, товариші», «До побачення».

Зварот «таварыш» у законапраекце прапануецца замяніць на «пан» — адпаведна, замест (па-ўкраінску) «товаришу» прапануюць казаць «пане».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0