Беларуская «Вікіпедыя» пераадолела мяжу ў 150 тысяч артыкулаў і заняла 46-е месца ў свеце
150 000-ым артыкулам у беларускай «Вікіпедыі» афіцыйным правапісам стаў артыкул-біяграфія Збігнева Прайснера. Цяперака артыкулаў ужо 150 412, а яшчэ 2,5 гады назад іх было 100 000.

Вікіпедыя па-беларуску афіцыйным правапісам існуе са жніўня 2006 года, развіваецца ахвотнікамі энцыклапедычнай справы.
Колькасць удзельнікаў, якія рэгулярна робяць праўкі ў Вікіпедыі, дасягае за месяц 250 чалавек і больш. За час існавання раздзела было зроблена звыш трох мільёнаў правак.
У беларускамоўным раздзеле «вольнай энцыкляпэдыі» альтэрнатыўным правапісам — тарашкевіцай — зараз налічваецца больш за 62 тысячы артыкулаў, якія часта больш змястоўныя за артыкулы, напісаныя афіцыйнай беларускай мовай.
Сёння Беларуская Вікіпедыя — самая вялікая энцыклапедыя, напісаная па-беларуску. Раздзел займае 46-е месца сярод усіх Вікіпедый.
-
Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды
-
Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва
-
«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук
Каментары