Здарэнне адбылося на Маладзечаншчыне. У бальніцу па дапамогу звярнулася 25-гадовая жанчына і 23-гадовы сябар. Абое атрымалі апёкі, піша Рэгіянальная газета.
Пацярпелая патлумачыла, што тапіла кацёл на цвёрдым паліве. Дровы былі сырымі, таму падліла бензіну. Выбухнулі пары.
Да таго ж жанчына праліла паліва на падлогу, і загарэлася памяшканне.
Полымя апаліла правае плячо, левую руку, абедзве ступні. Дактары правялі патрэбныя працэдуры і адпусцілі жанчыну дамоў.
Яе сябру пашанцавала менш: ён збіваў полымя і атрымаў апёкі рук і ног.
Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю. Яго стан стабільна цяжкі.