Возера Нарач і Гродна сталі любімымі турыстычнымі месцамі ў Беларусі ў пасла Расіі Аляксандра Сурыкава, паведамляе БелТА.

«Усё наведаць немагчыма, але любімыя месцы ў мяне, вядома, ёсць — гэта Нарач і Гродна разам з тым комплексам, што побач: Аўгустоўскі канал і г.д. Мне вельмі падабаецца гэты горад», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат адзначыў, што гэты абласны цэнтр, напэўна, адзіны ў Беларусі, які захаваў архітэктурную самабытнасць, практычна ўсе гістарычныя помнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0