Па словах шэфа місіі беларускай каманды на зімовай Алімпіядзе-2018 Аляксандра Бараўлі, кандыдатура гэтай спартсменкі ідэальная.

«10 лютага пачнуцца спаборніцтвы па біятлоне, лыжных гонках, шорт-трэку і канькабежным спорце. Мы зыходзілі з таго, каб не парушыць графік падрыхтоўкі спартсменаў да важнейшых стартаў чатырохгоддзя», - падкрэсліў Аляксандр Бараўля.

У розны час сцяг беларускай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях неслі вядомыя спартсмены. На зімовых Гульнях-2010 у Ванкуверы гэтая роля была адведзена хакеісту Алегу Антоненку. На Алімпіядзе-2012 у Лондане беларускі сцяг нёс тэнісіст Максім Мірны, які на гэтых стартах, у пары з Вікторыяй Азаранка, стаў уладальнікам залатога чэмпіёнскага медалю. На АГ-2014 у Сочы сцяганосцам быў алімпійскі чэмпіён, фрыстайліст Аляксей Грышын, а праз чатыры гады на Алімпіядзе-2016 у Рыа гэтая важная місія выпала на долю алімпійскага чэмпіёна ў кулявой стральбе Сяргею Мартынаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0