08.02.2018 / 11:44

Вясновыя Дні адчыненых дзвярэй: ЕГУ запрашае абітурыентаў у Вільню 7

30-31 сакавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў на вясновыя Дні адчыненых дзвярэй у Вільні. Мерапрыемства адбудзецца ў новым навучальным корпусе ЕГУ — былым будынку Аўгустынскага кляштара, размешчанага ў Старым горадзе Вільні, які ўключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Штогод падчас Дзён адчыненых дзвярэй абітурыенты ЕГУ маюць магчымасць пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ, задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі, удзел у праграмах абмену, а таксама здаць уступныя іспыты ва ўніверсітэт.

Важна! ЕГУ дапамагае атрымаць бясплатную візу для наведвання Дзён адчыненых дзвярэй для вучняў школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, а таксама слухачоў курсаў у цэнтры «Прапілеі». Рэгістрацыя на мерапрыемства з візавай падтрымкай для навучэнцаў пройдзе да 11 лютага (уключна).

Рэгістрацыя без візавай падтрымкі адбудзецца да 22 сакавіка (уключна).

Рэгістрацыя на Дні адчыненых дзвярэй у Вільні праходзіць па спасылцы.

Праграма Дзён адчыненых дзвярэй

30 сакавіка (пятніца) удзельнікі Дзён адчыненых дзвярэй змогуць здаць уступныя іспыты па эсэ і кампазіцыі. Атрыманыя вынікі абітурыенты могуць выкарыстоўваць пры паступленні ў ЕГУ у 2018 годзе.

31 сакавіка (субота) пройдзе выстава адукацыйных праграм ЕГУ, профільныя сустрэчы абітурыентаў з выкладчыкамі, адміністрацыяй, студэнтамі і выпускнікамі ўніверсітэта, а таксама іспыт па замежнай мове.

ГА «Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт» 
Код установы: 300548028

7
Хэльвіг / Адказаць
08.02.2018 / 10:19
Не разумею толькі аднаго, чаму праморолік ЕГУ па-расейску? Няўжо расейская мова такая важная ў сьвеце? Нешта наведваючы Польшчу і Нямеччыну апошнім часам я гэтага зусім не заўважыў, т.б. там ніхто, з сустрэтых мною, па-расейску не размаўляў. Хіба ў Летуве сытуацыя іншая?
5
Альфа / Адказаць
08.02.2018 / 10:37
Судя по череде скандалов за последний год, университет себя дискриминировал хуже некуда. А на фоне намерений минобразования Литвы отозвать лицензию, призыв поступать в подобное заведение звучит и вовсе издевательски.
23
Банан / Адказаць
08.02.2018 / 10:59
Хэльвіг, зато в Беларуси только на английском и белорусском все говорят, или вы предлагаете ролик на летувиской?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру