Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванне галоўнаму інжынеру МЗКЦ Андрэю Галавачу, якога 5 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў невінаватым.
Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведамляе, што хадайніцтва следства аб прымяненні дадзенай меры было заяўлена сёння і пракурор яго задаволіў.
Падазраванаму прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт.430 (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Расследаванне справы працягваецца.
Паводле дадзеных МУС, размова ідзе аб хабары ў памеры 70 тысяч даляраў.