Спецыялісты «Міжнароднай кампаніі па забароне ядзернай зброі» (ICAN) асцерагаюцца, што ў найбліжэйшай будучыні ў свеце можа быць ужыта ядзерная зброя. Рызыка вельмі вялікая, свет цяпер бліжэй да катастрофы, чым калі-небудзь за апошнія 65 гадоў, заявіла выканаўчы дырэктар ICAN Беатрыс Фін, выступаючы ў сераду, 7 лютага, у Еўрапарламенце ў Страсбургу, паведамляе DW.

Яна звярнула ўвагу еўрадэпутатаў на тое, што канфлікт паміж Паўночнай Карэяй і ЗША можа выліцца ў атамную вайну, а таксама на планы Пентагона стварыць ядзерную зброю малой магутнасці. Фін назвала новую ядзерную дактрыну Вашынгтона крокам да таго, каб хутчэй ужыць ядзерную зброю.

Па словах кіраўніка ICAN, падобныя імкненні назіраюцца і ў іншых ядзерных дзяржаў. «Мы бачым новую вельмі небяспечную гонку ядзерных узбраенняў, пры якой сціраецца мяжа паміж ядзернай і канвенцыйнай зброяй», — падкрэсліла Беатрыс Фін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0