Здабыча нафты й газы і экспарт Расійскай Федэрацыяй гэтых рэсурсаў у 2008 годзе дасягнула свайго максімума. У той жа час цэны на вуглевадароды на сусветных рынках апошнімі месяцамі знізіліся амаль на 10%.

Пры гэтым аналітыкі сцвярджаюць, што магчымае й далейшае паніжэнне коштаў. Паводле самага песімістычнага, але малаверагоднага сцэнару, агучанага кампаніяй Merrill Lynch нафта ў 2009 годзе можа каштаваць каля 50 даляраў. А аптымістычныя ацэнкі ўказваюць сярэдні кошт нафты маркі WTI у 2009 каля 90 даляраў за барэль.

Такое падзенне звязанае перш-наперш з пэўнай пераацэнкай вуглевадародаў цягам 2007-2008 гадоў, падвышэннем узроўню здабычы, а таксама сусветным фінансавым крызісам. Гэта не можа не хваляваць Расійскую Федэрацыю. Нягледзячы на заявы Крамля, эканоміка РФ была й застаецца сыравіннай. Даходы ад экспарту вуглевадародаў складаюць панад 30% бюджэта нашай усходняй суседкі. Пры гэтым рост выдаткаў расійскай эканомікі значна паярэджвае рост коштаў на энэргарэсурсы. І для забеспячэння «росту эканомікі» патрэбнае павялічэнне дабычы й продажу нафты й газы. Але за апошнія 10-15 год практычна не вялася работа па пошуку новых радовішчаў. Таму запас магутнасці галіны аказаўся не такім высокім.

Адпаведна, Масква проста вымушана была была цягам апошніх год няспынна нарошчваць дабычу на існых радовішчах. Пры гэтым кіраўніцтва РФ зрабіла ўсё магчымае дзеля выцяснення замежнага капіталу а таксама ліквідацыі незалежных гульцоў на нафтавым і газавым рынку. Толькі за 2005-2007 год урад РФ праз праверкі, блакіраванне працы і выбарачнае выстаўленне прэтэнзій вымусіў прадаць свае радовішчы альбо долю у канцэсіях на распрацоўку радовішчаў такіх гігантаў як ВР, Shell, шэраг японскіх і амэрыканскіх кампаній. А пра лёс Юкаса можна нават не ўзгадваць. А сёлета фактычна пастаўлена пад дзяржаўны кантроль ТНК-ВР. Мэнэджэры яго (доля ангельцаў у СП складае 56% акцый) ужо трэці месяц не дапускаюцца да сваіх працоўных месцаў.

У той жа час расійскія аналітыкі выказваюць заклапочаннасьць сітуацыяй на нафтавым і газавым рынках. Падзенне коштаў на вугляроды наўпрост сказваецца на скарачэнні даходнай часткі бюджэта. Пры гэтым паводле думкі памочніка прэзідэнта РФ Аркадзя Дварковіча кафортнымі для ягонай краіны будуць кошты «ад 70 да 700 даляраў». Пры гэтым бізнэс аналітыкі адзначаюць што інтэрвал 80-90 даляраў з’яўляецца аптымальным для эканомікі (дастатковая колькасць грошай без перанасычанасці рынку). А вось падзенне рынку на адзнаку 70 і ніжэй без кампенсацыі ростам прадажаў можа выклікаць сур’ёзныя эканамічныя праблемы.

Паўтараецца сітуацыя з СССР. У 70-я гады на фоне небывалага росту цэнаў на нафту пасьля сусветнага крызісу савецкі ўрад здолеў забяспечыць ня толькі адносную заможнасць ўнутры краіны, але й праводзіць шырокамаштабныя кампаніі па «экспарце сацыялізму» і падтрымцы «братніх краінаў» па усім свеце. Аднак ў 1985—1987 годзе цэны на вуглевадароды дасягнулі свайго мінімума за ўвесь прамежак часу з 1975 па 1991 гады. Адпаведна пачаліся праблемы ў выглядзе дэфіцыта і інфляцыі часоў Гарбачова. У 1991 на фоне першай «Буры ў пустыні» цэны рэзка падскочылі. Але было ўжо запозна. Эканоміка Саюзу практычна перастала функцыянаваць. У тым жа годзе СССР ня стала.

Для Беларусі па-за іншым навіны з рынкаў сыравіны могуць азначаць прынамсі тры магчымыя праблемы:

1. Падзенне даходаў ад рээкспарту расійскіх нафтапрадуктаў (да 10—12% даходнай часткі бюджэта).

2. Далейшае падаражанне расейскіх газы й нафты.

3. Абмежаванне ў магчымасцях карыстання расійскай фінансавай дапамогай у выглядзе крэдытаў й кароткатэрміновых займаў.

На жаль, усе гэтыя пункты могуць спрычыніцца й да замаруджвання росту альбо наагул падзення ўзроўню жыцця ў нашай краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?