З 12.10. па 17.10.08 для ўсіх наведвальнікаў будзе адчыненая выстава біблейскіх перакладаў на мовы ўсходнеславянскай групы «Біблія: мова, тэкст, гісторыя». Прымеркаваная яна да 120‑годдзя са дня нараджэння Л. Дзекуць‑Малея і В. Гадлеўскага. На выставе будуць прадстаўленыя гістарычныя і найноўшыя выданні Бібліі, партрэты падзвіжнікаў‑перакладнікаў, якія ў розныя часы рабілі пераклады Бібліі на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

Сярод экспанатаў таксама можна будзе ўбачыць Бібліі і яе часткі на каўказскіх і цюркскіх мовах прадстаўленыя да 35‑годдзя Інстытута перакладу Бібліі ў Маскве.

Выстава «Біблія: мова, тэкст, гісторыя» будзе праходзіць у памяшканні Царквы Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня па адрасе: вул. Васняцова, 32.

Час працы Выставы: 12.10.08 з 10.00 да 19.00; 13.10 — 16.10.08 з 9.00 па 19.00; 17.10.08 з 9.00 да 16.00

Тэлефоны для даведак: 295‑00‑95; маб.: 744‑16‑33 (МТС); 96‑133‑96 (Вэлком)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?