Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам, піша БелТА.
«Адчуваю, што дзякуючы гэтаму візіту мы зможам пра многае дамовіцца. І вам не будзе сорамна перад латышамі, і нашаму прэм'еру перад беларусамі. Адзінае толькі прашу памятаць аб адным, што мы ніколі не будзем сябраваць з любой краінай супраць Расіі, як з іншымі краінамі супраць Латвіі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік краіны падкрэсліў неабходнасць захавання ў рэгіёне міру і спакою. Хопіць таго, што і так ужо некалькі гадоў не можа вырашыцца канфлікт ва Украіне. «Дай бог, каб гэта не атрымала сваё негатыўнае развіццё. Таму давайце захаваем у гэтым краі, геаграфічным цэнтры Еўропы мір і спакой. У гэтым плане вы можаце на Беларусь разлічваць», - заявіў кіраўнік дзяржавы.