На час выканання рэканструкцыі шляху з закрыццём трамвайнага руху па вул. Першамайскай, Ульянаўскай і Бабруйскай з 1 сакавіка да верасня адмяняецца праца трамвайных маршрутаў №1, 4, 7, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Адначасова істотна павялічыцца колькасць рухомага складу на трамвайных маршрутах № 3, 6, а таксама №11 (ён будзе працаваць штодня з 6 да 22 гадзін). Здзейсніць перасадку на трамваі маршрутаў №3, 6 можна на прыпыначным пункце «Змітрок Бядуля».

На ўказаны перыяд арганізуецца праца часовага маршруту №901 «ДС «Дружная» — Камароўскі рынак». Аўтобусы паедуць па вул. Талстога, пл. Мяснікова, вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, пр. Машэрава, вул. Куйбышава ў прамым кірунку; вул. В. Харужай, Чырвонай, пр. Машэрава, вул. Казлова, Платонава, Чапаева, Першамайская, Ульянаўская, Бабруйская, пл. Мяснікова, Талстога — у адваротным. Інтэрвалы руху складуць 3—4 хвіліны ў гадзіны пік, 6—7 хвілін — у міжпікавы час і па выхадных днях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0