08.02.2018 / 20:23

Запарожскі аўтазавод можа цалкам спыніць вытворчасць 29

Кіеўская карпарацыя «УкрАўта» гатовая закансерваваць вытворчасць на Запарожскім аўтамабілебудаўнічым заводзе (ЗАЗ), паведамляе «Громадське».

ЗАЗ шукае любыя заказы, у тым ліку на выпуск непрофільнай прадукцыі. Завод таксама праводзіць перамовы аб пачатку зборцы трактароў паўднёвакарэйскай фірмы LS. Калі фінансавае становішча прадпрыемства не палепшыцца ў бліжэйшы час, адзіным выхадам будзе кансервацыя вытворчасці і спыненне існавання ва Украіне аўтамабілебудаўнічай галіны як такой.

У студзені 2018 года запазычанасць завода дасягнула $ 134 мільёнаў. На заводзе працуюць 1350 чалавек, за 2017 год было выраблена ўсяго 1674 машыны, у той час як яшчэ ў 2008 годзе ЗАЗ вырабіў 258 тысяч аўто.

27
a1 / Адказаць
08.02.2018 / 20:41
Это какбэ к беседе о Таврии и Белоруссии..
44
Ляксандра / Адказаць
08.02.2018 / 20:45
Доруководились "урады" вместе с "уладами".Случаем,не Путин виноват?
5
раз'Юшан / Адказаць
08.02.2018 / 20:58
Ды з самага пачатку трэба было джылі выпускаць, а так канечна капут. Ну ці мо "беларус" уратуе.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру