На базе ДУ «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Кіраўніцтва спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дактарамі самастойна была выканана першая робат-асіставаная аперацыя з выкарыстаннем рабатычнага комплексу Senhance Surgery кампаніі TransEnterix, паведамляе афіцыйная суполка хірургічнага аддзялення ў фэйсбуку.

Першая робат-асіставаная аперацыя была холецыстэктамія (выдаленне жоўцевага пузыра).

«Шматразовыя і стэрылізаваныя прылады дазваляюць цалкам «бязбольна» этапна рухацца далей і пераходзіць на больш складаныя ўмяшанні. Уражанні самыя станоўчыя, дакладнае кіраванне камерай рухам вачэй, лёгка кіраваныя інструменты, зваротная сувязь, магчымасць дакладнай прэцызійнай тэхнікі, зручнае становішча аператара. Цяпер планы на выкарыстанне гэтага комплексу самыя сур'ёзныя і не толькі ў чэраўной хірургіі. Старт ёсць. У Рэспубліцы Беларусь пакладзены пачатак рабатычнай хірургіі», — дзеляцца ўражаннямі дактары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0