Сацыяльная ініцыятыва «Зімовыя бегавыя гульні: #velcombegom», як і належыць маштабнаму мерапрыемству, цяпер мае свой гімн. Музычнай візітоўкай акцыі стала энергічная новая кампазіцыя «Зіма» гурта J: Морс.

«Цікавы праект, — кажа фронтмэн J:Морс Уладзімір Пугач. — У ім папулярызацыя здаровага ладу жыцця ўмела спалучаецца з дабрачыннай ініцыятывай! Важна, калі нас аб'ядноўваюць такія ідэі! Я заўсёды аддаваў перавагу зімовым відам спорту. Катаюся на горных лыжах. Рады, што ў гэтым праекце ўдзельнічаюць і лыжнікі таксама. Чым даўжэйшая лыжня, тым больш дапамогі школам-інтэрнатам!»

«Зімовыя бегавыя гульні» праходзяць у Мінску і абласных цэнтрах з 9 па 11 лютага. Акцыю #velcombegom — па сутнасці спалучэнне масавых заняткаў спортам з дабрачыннай ініцыятывай — падтрымлівае Паралімпійскі камітэт Беларусі. Мерапрыемствы мінулых гадоў праходзілі толькі ў цёплае надвор'е і былі разлічаны толькі на бегуноў. У «Зімовых бегавых гульнях» змогуць узяць удзел і лыжнікі, і аматары катання на каньках — разам з прыхільнікамі бегу, як у зале, так і на адкрытым паветры.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна з 9 па 11 лютага размясціць у сваіх сацсетках фота з экранам трэнажора ці скрыншот фітнэс-дадатка з указаннем даты, кіламетражу і двух хэштэгаў: #velcombegom і #наулица (хто бегае на вуліцы) або #velcombegom і #взал ( хто трэніруецца ў зале ці дома). Кіламетры любой пераадоленай дыстанцыі кампанія velcom перавядзе ў рублі, якія накіруюць на дапамогу двум маладзечанскім школам-інтэрнатам для дзяцей з інваліднасцю.

Найбліжэйшы канцэрт J: Морс у Мінску адбудзецца 14 лютага ў Prime Hall — разам з Прэзідэнцкім аркестрам РБ гурт прадставіць рамантычную версію праграмы «Беларускае золата».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0