09.02.2018 / 14:10

Дзень культуры — цывілізацыйны выбар Славеніі 12

8 лютага ў Славеніі дзяржаўны выхадны — Дзень культуры. Нічога не працуе, нават супермаркеты. Адчыненыя сёння толькі дзверы музеяў і ўстаноў культуры, уваход бясплатны, кожная такая арганізацыя рыхтуе спецыяльную праграму на гэты дзень.

А святкуюць, як гэта ні дзіўна, дзень смерці іх класіка, іх Янкі Купалы — паэта-рамантыка Прэшэрна. Ён быў заснавальнікам сучаснай славенскай мовы. Чаму святкуюць менавіта дзень смерці? Бо на пахаванне паэта з'ехалася нечуваная колькасць людзей з усіх куткоў Славеніі, што стала сімвалам нацыянальнага абуджэння і адзінства.

12
vandrouny / Адказаць
09.02.2018 / 14:14
Усё-усё не працуе? Лякарні, аптэкі, паліцыя, пажарныя?
3
Litvin / Адказаць
09.02.2018 / 14:52
Па-добраму зайздрошчу сфармаваным нацыям, дзе няма псыхатыпу халопства і бязродзьдзя.
3
belariy / Адказаць
09.02.2018 / 15:01
калі ўжо мы да гэтага дарасьцём ??
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру