Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу вырашыць пытанне прыцягальнасці для моладзі жыцця ў вёсцы.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод найлепшым работнікам АПК, піша БелТА.

«Жыццё імкліва ідзе наперад. На палі і фермы прыходзяць робаты, укараняюцца біятэхналогіі. Каму, як не моладзі, ўключыцца ў гэты сучасны працоўны рытм? Пытанне прыцягнення ў сельскую мясцовасць маладых спецыялістаў на дадзены момант адно з самых актуальных. Вырашаць яго неабходна як у вёсцы, так і ў гарадах. Думаю, каб дзейнічаць у гэтым напрамку больш эфектыўна, для пачатку трэба аб'ектыўна паглядзець на тое, што перашкаджае жыць і працаваць у вёсцы», — заявіў ён.

«Трэба паставіць сябе на месца работнікаў вёскі, каб зразумець, што яшчэ неабходна зрабіць для паляпшэння ўмоў іх працы, жыцця і адпачынку. Не менш важна падумаць пра тое, чым можа быць прывабная сёння вёска для моладзі. Што трэба зрабіць, каб яны — сучасныя, актыўныя, адукаваныя людзі — не пакідалі сяло, а, наадварот, імкнуліся прыехаць туды жыць і працаваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0