Аляксандру Лукашэнку сёння на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання перадавікоў АПК падарылі памятны сувенір — Грамнічную свечку, якая лічыцца сімвалічным абярэгам беларусаў.

Грамніцы (Стрэчанне) — свята народнага календара, якое адзначаецца 15 лютага азначае сустрэчу зімы з летам і пачатак новага сельскагаспадарчага года, піша БелТА

Падораная свечка выканана ў традыцыйнай цыліндрычнай форме, якая сімвалізуе накіраванасць да неба і святла. Яе кнот сплецены з 7 рознакаляровых нітак, якія ўвасабляюць 7 рэгіёнаў краіны — шэсць абласцей і горад Менск. На свечцы змешчаны выявы карты Беларусі і элементы арнаменту - вышыванкі, што сімвалізуе агонь (полымя Грамнічнай свечкі) і маладосць (адраджэнне зямлі да новага жыцця).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0