09.02.2018 / 13:44

Прэзідэнт Азербайджана назваў сваёй мэтай «вяртанне Ерэвана» 35

Ільхам Аліеў (фота: Сяргей Грыц / AP)

Выступаючы на з'ездзе кіруючай партыі «Ены Азербайджан», дзе Аліева вылучылі кандыдатам у прэзідэнты, кіраўнік дзяржавы заявіў, што Ерэван з'яўляецца «гістарычнай зямлёй» азербайджанцаў, а таму палітычнай і стратэгічнай мэтай з'яўляецца вяртанне ў гэты горад, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

«Хачу адзначыць, што мы не павінны забываць аб сваіх гістарычных землях. У далейшым гэта павінна быць адным з кірункаў нашай дзейнасці. Нашы гістарычныя землі — Ірэванскае ханства, Зенгезур (Сюнікская вобласць Арменіі. — РБК), Гейчэ (возера Севан на тэрыторыі Арменіі. — РБК), пра гэта павінна ведаць як наша маладое пакаленне, так і ўвесь свет», — адзначыў Аліеў.

Прэзідэнт Азербайджана ўжо не ў першы раз заяўляе пра тое, што мае на мэце «вяртанне Ерэвана». У ліпені мінулага года ён сказаў, што Нагорны Карабах і Арменія з'яўляюцца «гістарычнымі азербайджанскімі землямі». «Не толькі Нагорны Карабах, але і цяперашняя тэрыторыя Арменіі з'яўляюцца гістарычнымі азербайджанскімі землямі. Нельга сёння параўноўваць слабую Арменію з моцным Азербайджанам», — сказаў Аліеў.

У снежні 2015 года Аліеў, выступаючы ў горадзе Тэртэр, заявіў, што «азербайджанцы маюць намер вярнуцца ў Ерэван мірным шляхам». Патлумачыў ён гэта тым, што жыхары Арменіі ў сілу няпростых эканамічных умоваў пакідаюць краіну, а насельніцтва Азербайджана павялічваецца.

Віцэ-спікер парламента Арменіі Эдуард Шармазанаў у каментары выданню News.am назваў заяву Аліева «непісьменнай, дурной, бессэнсоўнай і смешнай». Паводле яго слоў, «непрымальна, калі ў XXI стагоддзі прэзідэнт адной краіны выказвае тэрытарыяльныя прэтэнзіі да суседняй краіны». Ён параіў сустаршыням Мінскай групы АБСЕ звярнуць увагу на словы Аліева.

«Аліеў часта пра гэта кажа — пра той ці іншы армянскі горад. Думаю, што такія заявы звязаны з неабходнасцю павялічыць народную падтрымку, бо ў краіне хутка выбары і Аліеву трэба яшчэ больш галасоў», — заявіў РБК дэпутат армянскага парламента Шырак Тарасян.

42
Р. масса / Адказаць
09.02.2018 / 13:53
Пусть сами разбираются.
1
paleshuk / Адказаць
09.02.2018 / 14:00
Дыктатары яны такія.
1
Алесь / Адказаць
09.02.2018 / 14:24
Ну, он жил и работал в москве - это не могло не отразиться...
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру