Свет3434

Пракрамлёўскія сайты сцвярджаюць, што «адна з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі» прызнала Крым расійскім

На шэрагу пракрамлёўскіх сайтаў з'явілася навіна — адна з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі прызнала Крым расійскім. Такія публікацыі можна было пабачыць і на EurAsia Daily, і на сайце сепаратыстаў NewsFront, і на некаторых іншых рэсурсах.

Усе гэтыя крыніцы спасылаліся на ўкраінскі апазіцыйны сайт «Голас праўды», які быў створаны людзьмі, блізкімі да былой кіруючай «Партыі рэгіёнаў».

«Голас праўды» піша, што Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, якая з'яўляецца нібыта «адной з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі», прызнае Крым расійскім. «Голас праўды» спасылаецца на адно з інтэрв'ю лідара гэтай партыі Васіля Задняпранага.

Васіль Задняпраны

Партыя, чыю назву з цяжкасцю ўзгадаюць нават беларускія палітычныя эксперты, апісваецца як «адна з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі».

Прапагандысты пішуць, што партыя «мела значнае прадстаўніцтва ў беларускім парламенце на працягу некалькіх скліканняў».

За лідараў меркавання выдаецца партыя, якая за 6 скліканняў Палаты прадстаўнікоў мела толькі 7 дэпутатаў.

Каментары34

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай2

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай2

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць