Сёння, ідучы на масавае гулянне ў Ніжнім парку ў Вілейцы, многія збочвалі да Віліі. Як было не збочыць, калі па халодных хвалях плавала вялікая чарада лебедзяў. Птушак і маладых, і больш дарослых, было каля сарака, піша Рэгіянальная газета.

Яны не баяліся людзей. Да вялікай радасці дзятвы выходзілі на бераг і бралі з рук ежу. Разам з лебедзямі плавала некалькі качак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0