Сярэдні заробак у дзяржкіраванні ў снежні вырас да 1308,1 рубля. Гэта амаль на 313 рублёў больш, чым сярэдні па краіне.
У параўнанні з лістападам сярэднія заробкі ў дзяржчыноўнікаў выраслі амаль на 232 рублі.
Больш за ўсё ў снежні атрымлівалі ў дзяржкіраванні ў Мінска — 1 667,8 рубля. У аўтсайдарах аказалася Мінская вобласць — 1 101,8 рубля.