Інтэрнэт і СМІ4646

Перакладчыкі БелТА хочуць і надалей транслітараваць беларускія імёны, геаграфічныя назвы з рускай мовы, хоць гэта і пярэчыць нормам

БелТА і надалей будзе транслітараваць беларускія геаграфічныя назвы з рускай мовы. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным адказе за подпісам першай намесніцы генеральнага дырэктара А. М. Кірыльчык.

Сёння ў Беларусі дзейнічае Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае транслітарацыю геаграфічных назваў Беларусі з кірыліцы на лацініцу толькі з беларускай мовы. Гэта значыць, Баранавічы запісваюцца як Baranavičy, Магілёў як Mahilioŭ і г.д. Такі метад запісу геаграфічных назваў можна ўбачыць на дарожных указальніках, турыстычных стэндах і даведніках, шыльдах з нумарамі дамоў, у Мінскім метрапалітэне. У 2013 годзе Інструкцыя была рэкамендаваная Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый у якасці міжнароднай сістэмы раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў.

Аднак Беларускае тэлеграфнае агенцтва працягвае ў сваіх публікацыях запісваць беларускія гарады лацінскімі літарамі паводле рускага напісання (Baranovichi замест Baranavičy, Mogilev замест Mahilioŭ, Gomel замест Homieĺ, Grodno замест Hrodna і г.д.). Агенцтва БелТА тлумачыць такую палітыку тым, што «заметкі навін УП «БелТА», якія перакладаюцца на замежныя мовы, не падпадаюць пад дзеянне Інструкцыі па транслітэрацыі геаграфічных назваў, паколькі не з’яўляюцца па сваёй сутнасці дакументамі альбо картаграфічнымі творамі, прызначанымі для міжнароднага выкарыстання. Таму супрацоўнікі агенцтва пры перакладзе на замежныя мовы прытрымліваюцца прымяняемай практыкі перадачы геаграфічных назваў лацінскім алфавітам, якая існуе ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь, уключаючы Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, і ў прафесійных бюро перакладаў».

Варта зазначыць, што ў Інструкцыі па транслітарацыі не напісана пра міжнародныя дакументы, там напісана пра ўсе матэрыялы, прызначаныя для міжнароднага выкарыстання: «1. Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита (далее — Инструкция) устанавливает правила передачи географических названий с белорусской формы написания на латиницу при создании в Республике Беларусь на иностранных языках картографических и других произведений, предназначенных для международного пользования».

Палітыку транслітарацыі з рускай мовы БелТА ўжывае таксама і для транслітарацыі беларускіх прозвішчаў, хоць прозвішчы ў беларускіх пашпартах звычайна транслітаруюцца з беларускай мовы. У выніку атрымліваецца дзіўная сітуацыя, калі прозвішчы беларускіх спартоўцаў у афіцыйных пратаколах спаборніцтваў і замежных выданнях запісаныя паводле беларускага напісання, а ў публікацыях Беларускага тэлеграфнага агенцтва яны запісаныя зусім інакш. Можна прывесці прыклад з навіны пра біятлонныя спаборніцтвы. Усе беларускія біятланісткі ў БелТА запісаныя паводле рускага напісання (Irina Krivko, Nadezhda Pisareva, Dinara Alimbekova), пры гэтым у афіцыйных пратаколах і на сайце Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) гэтыя біятланісткі запісаныя паводле пашпартнага напісання з беларускай мовы (Iryna Kryuko, Nadzeya Pisareva, Dzinara Alimbekava). Недасведчанаму ў беларускай рэчаіснасці чалавеку складана будзе зразумець такое адрознае напісанне. БелТА ў сваім адказе тлумачыць гэта тым, што напісанне матэрыялаў адбываецца на рускай мове, з якой перакладаецца на англійскую і іншыя мовы, і «калі публічная альбо вядомая персона, якая фігуруе ў матэрыялах «БелТА», жадае ў іншамоўных заметках бачыць транслітэрацыю свайго імя і прозвішча ў адпаведнасці з пашпартнымі данымі, то да «БелТА» паступае ад гэтай персоны адпаведны зварот».

Адказ з падобным зместам нядаўна атрыманы таксама ад кіраўніцтва тэлеканала «Беларусь-24». Такім чынам, у Беларусі склалася абсурдная сітуацыя, калі на картах і дарожных указальніках фігуруе адно напісанне тапоніма, а ў матэрыялах афіцыйных СМІ і дзяржаўнага тэлеграфнага агенцтва напісанне зусім іншае. Гэта пэўны рэбус і для замежных турыстаў, бо матэрыялы БелТА перадрукоўваюцца дзяржаўнымі турыстычнымі сайтамі.

Каментары46

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят21

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства9

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць