11.02.2018 / 15:03

Аргкамітэт Алімпіяды папярэдзіў пра сур'ёзнае пахаладанне ў Пхёнчхане

Умовы надвор'я на Алімпіядзе ў бліжэйшыя дні пагоршацца. Чакаецца, што тэмпература апусціцца да -25 градусаў

Аб пахаладанні папярэдзіў прадстаўнік аргкамітэта Алімпіяды Сон Пэк Ю. «Што тычыцца прагнозу надвор'я, то сёння будзе вельмі моцны вецер, такое надвор'е пратрымаецца да 14 чысла. Затым тэмпература можа апусціцца да 25 градусаў марозу. Рэкамендую ўсім апранацца цёпла».

Акрамя нізкай тэмпературы, умовы ў Пхёнчхане таксама ўскладняюцца моцным ветрам. Напярэдадні спаборніцтвы па скачках з трампліна К-95 завяршыліся вельмі позна, бо спробы прыходзілася пераносіць з-за моцнага ветру.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру