11.02.2018 / 15:33

Спрынт у Пхёнчхане выйграў немец Арнд Пайфер. Беларусы глыбока ззаду 6

Арнд Пайфер. Фота AFP

Немец Арнд Пайфер стаў алімпійскім чэмпіёнам Пхёнчхана-2018 у спрынце. Ён пераадолеў дыстанцыю 10 кіламетраў без промахаў за 23 хвіліны 38,8 секунды.

Гэта алімпійскае золата стала для 30-гадовага спартсмена першым у кар'еры. А ў немцаў гэта ўжо трэцяе золата Гульняў-2018. Алімпійскімі чэмпіёнамі сталі Лаўра Дальмаер (біятлон) і Андрэас Велінгер у скачках на лыжах.

Другое месца заняў чэх Міхал Крчмарж з адставаннем 4,4 секунды. Тройку лідараў замкнуў італьянец Дамінік Віндзіш.

Што да беларусаў: Уладзімір Чапелін — 34-ы. Антон Смольскі — 35-ы, Сяргей Бачарнікаў — 42-ы, Раман Ялётнаў — 71-ы.

У панядзелак пройдуць гонкі пераследу ў жанчын (13:00) і мужчын (15:00).

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

nn.by

2
ДериМеняПаска / Адказаць
11.02.2018 / 15:46
Что такое своя игра, расскажите мне
2
аргер сергерпур / Адказаць
11.02.2018 / 16:25
редакция срочно сообщите пусть сменят зеленую форму тогда будет результат
3
Мулла Омар / Адказаць
11.02.2018 / 19:15
аргер сергерпур, да хоть оранжевую в зелёный горошек.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру