Аварыя адбылася ў Брэсце 11 лютага 2018 году каля 06.50 на скрыжаванні вуліц Гаўрылава і Арлоўскай, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі: кіроўца маршруткі №15 (аўтамабіль VW LT35) рухаўся па вул. Арлоўскай з боку вул. Гродзенскай. На скрыжаванні нераўназначных дарог з вул. Гаўрылава кіроўца не саступіў дарогу аўтамабілю таксі (Toyota Prius), які рухаўся па вул. Гаўрылава з боку вул. Я.Купалы, якая з'яўляецца галоўнай. Святлафоры ў гэты час не працавалі (жоўты перарывісты).

У выніку ДТЗ траўмы атрымалі тры жанчыны і двое мужчын. Мужчыны пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчаныя дадому. Па факце ДТЗ вядзецца праверка. Усяго ў маршрутцы знаходзіліся 10 чалавек, у таксі — двое.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0