Літаратура1313

«Адзін працуе як цэлы літаратурны інстытут!» Сяргей Шапран адзначае 50-годдзе

Сяргею Шапрану — 50! Калі я думаю пра тое, колькі ўжо паспеў зрабіць Сяргей Шапран, то адчуванне, што сёння яму спаўняецца не 50, а як мінімум 100 гадоў. А калі размаўляю з ім, то ўражанне, што перада мною — раўналетак. Калі думаю пра тое, колькі яшчэ ён можа зрабіць, дык хочацца, каб Бог адмерыў яму яшчэ як мінімум двойчы па столькі.

Адзін працуе як цэлы літаратурны інстытут. Ніхто не зрабіў больш за яго для ўшанавання памяці Васіля Быкава, Генадзя Бураўкіна, Рыгора Барадуліна. Ён быў добрым сябрам для нашых класікаў пры жыцці, ён застаецца ўдзячным унукам пасля іх сыходу. Разумны, адукаваны, інтэлігентны, уедлівы — і ўсе гэтыя рысы Сяргею ўдаецца скіраваць у стваральнае рэчышча беларускай культуры. Яшчэ адна рыса— фенаменальная сціпласць. Калі гугліш «Сяргей Шапран», то найперш бачыш дзясяткі матэрыялаў не пра яго, а ягоны шчыры даробак на ніве Беларушчыны, ягонае ўслаўленне волатаў нашай культуры! Не ведаю, хто б яшчэ здолеў столькі год праседзець над архівамі нашых творцаў, каб увасобіць гэта ў добры тузін кніг, большасць з якіх ужо размялі ў кнігарнях і крамах. Колькі людзей сталі беларусамі дзякуючы гэтым кнігам? Назаву зараз толькі адно імя — Павел Бераговіч. Нарадзіўся у Расеі, хоць з паходжання беларус. І дзякуючы перапісцы Быкава з Барадуліным, якую падрыхтаваў Шапран, вярнуўся да каранёў, усвядоміў сябе беларусам. І сёння Павел — галоўны мецэнат беларускай культуры!

Сяргей нарадзіўся ў Рызе, сам паходзіць з-пад Себежа. Сёння гэта тэрыторыя суседняй дзяржавы, але перада мной ляжыць мапа Беларускай Народнай Рэспублікі, дзе гэтая мясціна якраз трапляе на тэрыторыю БНР! Зважаючы на месца нараджэння, Рыгор Барадулін некалі падпісаў Сяргею кнігу «Самаму беларускаму небеларусу…» Дазволю сёння паправіць класіка і пажадаць самаму беларускаму беларусу здароўя, плёну, радасці і натхнення!

Чытайце таксама: Гэта пах і колер часу — выходзіць кніга Шапрана «Беларускі гістарычны анекдот»

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава18

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане ВІДЭА18

Вынеслі на абмеркаванне праект разбудовы мінскай Серабранкі2

У Парыжы пачаўся суд над «дзядамі-грабежнікамі», якія амаль дзесяцігоддзе таму абрабавалі Кім Кардаш'ян1

«Яны былі мацнейшыя за артылерыю». Зяленскага параўноўваюць з Чэрчылем, але каго на самай справе ён лічыць кумірам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў11

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць