11.02.2018 / 18:02

Санітарна-гігіенічную экспертызу Беларусі ЕЭК прызнала саюзным бар'ерам 3

У Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) лічаць, што Беларусь парушыла пункты Дамовы аб ЕАЭС, якая абавязвае членаў саюза забяспечыць абарот прадукцыі, якая адпавядае патрабаванням саюза, без дадатковых працэдур.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ЕЭК у адказ на запыт TUT.BY аб уздзеянні пастановы ўрада Беларусі № 666 на гандаль ўнутры Еўразійскага эканамічнага саюза.

У Беларусі дзейнічае абавязковая працэдура дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы імпартнай прадукцыі для прыблізна 150 таварных пазіцый. Яе правядзенне абавязковае для харчовых прадуктаў, тавараў для дзяцей, парфумерна-касметычных сродкаў, сродкаў гігіены рота, будаўнічай сыравіны і матэрыялаў, бытавой тэхнікі, аўтамабільных кампанентаў і г.д. Беларускія органы, якія адказваюць за сертыфікацыю, неаднаразова скардзіліся на неналежную якасць санітарна-гігіенічнай экспертызы спажывецкіх тавараў у Расіі. У сувязі з гэтым і былі ўведзеныя дадатковыя патрабаванні.

Нядаўна расійскія вытворцы паскардзіліся прэм'ер-міністру Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву на тое, што дзеянні Мінска ствараюць нядобрасумленную канкурэнцыю і з'яўляюцца бар'ерам для функцыянавання ўнутранага рынку ЕАЭС.

Яны лічаць, што Маскве таксама варта вывучыць магчымасць ўстаноўкі дадатковых гандлёвых абмежаванняў. Пастанова № 666 разглядалася на нядаўнім пасяджэнні міжурадавага савета ЕАЭС. Па выніках пасяджэння прэм'еры прапанавалі экспертам нацыянальных урадаў да красавіка падрыхтаваць інфармацыю аб уздзеянні пастановы № 666 на бізнэс іншых краін ЕАЭС.

Як удалося высветліць TUT.BY, дадзеная праблематыка ўжо даўно абмяркоўваецца на саюзным узроўні. Нядаўна ЕЭК апавясціла Беларусь пра неабходнасць выканання заканадаўства ЕАЭС.

У Еўразійскай эканамічнай камісіі нагадалі, што, паводле Дамовы аб ЕАЭС, дзяржавы-члены ўзялі на сябе абавязацельствы па фарміраванні сістэмы тэхнічнага рэгулявання, якая дазваляе прымаць меры па абароне жыцця і здароўя чалавека, не ствараючы адміністрацыйных бар'ераў пры перамяшчэнні тавараў ўнутры саюза.

«Непрызнанне вынікаў работ акрэдытаваных органаў па ацэнцы адпаведнасці іншых дзяржаў-членаў (правядзенне паўторных выпрабаванняў і дадатковых даследаванняў) ідзе насуперак дасягнутым дамоўленасцям па фарміраванні адзінай сістэмы тэхнічнага рэгулявання ў Саюзе і з'яўляецца бар'ерам на ўнутраным рынку ЕАЭС», гаворыцца ў паведамленні.

1
трымайся свайго / Адказаць
11.02.2018 / 18:42
Ці не хочуць яны прымусова накарміць нас сваімі расійскімі прадуктамі?
0
Дзяркач / Адказаць
11.02.2018 / 19:17
Расія робіць і кажа што хоча. Аргумент у яе адзін: будзеце спрачацца - адключым газ і нафту. Аргумент як у бандыта - я мацнейшы.
0
padarozhny / Адказаць
11.02.2018 / 20:27
Як беларускія прадукты заварочваць, дык яны тут як тут. А як сваю (шануючы вашых асобаў) прадукцыю - дык няруш! Хваробу на печані! Правяраць! Абавязкова і ўедліва!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру