11.02.2018 / 19:10

З'явілася ВІДЭА з рэакцыяй Ілана Маска на запуск Falcon Heavy: «Святы лятучы ***, гэтая штука ўзляцела!» 7

Сайт National Geographic апублікаваў эксклюзіўнае відэа, на якім кіраўнік SpaceX Ілан Маск разам з астатнімі супрацоўнікамі кампаніі назірае за стартам ракеты-носьбіта Falcon Heavy — самай магутнай з ракет, якія эксплуатуюцца цяпер, перадае newsru.com.

«Святы лятучы ***, гэтая штука ўзляцела!» — усклікае Маск, назіраючы за трансляцыяй запуску на экране ў цэнтры кіравання. Потым ён выбягае на вуліцу, каб назіраць за паспяховым узлётам унікальнай ракеты, здольнай падняць у космас 63,4 тоны грузу, што роўна вазе двух дарослых кашалотаў, адзначае National Geographic.

Як пазней прызнаваўся Маск, ні да, ні адразу пасля запуску ён не быў упэўнены ў яго поспеху.

Гістарычны пуск адбыўся 6 лютага з пляцоўкі LC-39A Касмічнага цэнтра Кенэдзі на мысе Канаверал у Флорыдзе. Запуск прайшоў паспяхова, хоць не абышлося без непрыемнасцяў пры пасадцы на ваду цэнтральнага разгоннага блока. Але ўдалося захаваць два дадатковыя паскаральнікі, якія здзейснілі паспяховую пасадку на наземных платформах.

7 лютага Маск паведаміў, што ракета выйшла за межы арбіты Зямлі і рухаецца ў бок пояса астэроідаў. Пры гэтым, мяркуючы па апублікаванай Маскам схеме, ракета адляціць ад Сонца далей, чым чакалася, і амаль дасягне арбіты карлікавай планеты Цэрэра.

Паводле разлікаў, калі ў выніку ракета выйдзе на правільную арбіту, то дзесьці ў кастрычніку яна тэарэтычна можа дасягнуць Марса. Але гэта будзе выпадковасць, бо тэхнічныя дадзеныя разганяючага блока Falcon Heavy не прадугледжваюць магчымасці выпраўлення траекторыі руху, адзначае Live Science.

0
Вера / Адказаць
11.02.2018 / 19:28
Василий Шукшин писал в своих рассказах о людях необычных, о "чудиках". Несомненно Илон Маск необычный человек, именно такие двигают цивилизацию вперед. Хвала ему. Какие же все-таки есть разносторонне развитые люди, бесшабашные в некоторой степени, но все меняется благодаря им.
1
Вэндзі / Адказаць
11.02.2018 / 19:40
Малайчына, ён зрабіу гэта. З манаполіяй Расеі скончана!
2
Дзядзька / Адказаць
11.02.2018 / 19:41
Толькі людзі с дзіцячым поглядам на сусвет могуць рухаць чалавецтва наперад.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру