11.02.2018 / 21:25

Ан-148 узарваўся не ў паветры 4

Reuters.com

Рухавікі самалёта працавалі аж да сутыкнення з зямлёй, распавяла РБК крыніца, знаёмая з ходам расследавання. Гэтую інфармацыю пацвердзіў суразмоўца з МНС.

«Рухавікі Ан-148 працавалі аж да сутыкнення з зямлёй, разбурэнне судна адбылося ад удару аб зямлю», — адзначыў суразмоўца. На месцы была знойдзена варонка глыбінёй 2,5 метра, дадала крыніца. Паводле яе слоў, «агляд рухавіка і элементаў механізацыі крыла дазваляе зрабіць выснову, што самалёт не разбурыўся ў паветры».

Следчыя разглядаюць усе магчымыя версіі авіякатастрофы, паведаміў раней Следчы камітэт. Крыніца РБК, знаёмая з ходам расследавання, удакладніла, што таксама разглядаецца версія тэракту. «Гэтая версія наўрад ці будзе прыярытэтнай, бо эксперты-выбухатэхнікі, якія правялі экспрэс-аналіз часткі абломкаў самалёта не знайшлі на іх мікрачасцінкі выбуховага рэчыва», — адзначыла крыніца.

У Падмаскоўі разбіўся пасажырскі самалёт Ан-148. На борце быў 71 чалавек

3
Scaner / Адказаць
11.02.2018 / 22:36
Спачуваннi родным i блiзкiм.
А што з абломкамi верталёта "Пошта Расii".
Ужо растварылiся?
2
xxx / Адказаць
11.02.2018 / 22:38
Говорят что обломки в радиусе 1 км разбросаны. А тут пишете что разрушился при ударе об землю. Кто-то врет.
1
TRU / Адказаць
12.02.2018 / 09:44
Балгары кажуць, што ў паветры, бо не можа быць такога раскіду, калі ўдар быў аб зямлю. І кратэра нямашака.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру