Супрацоўнікі МНС завяршылі выратавальную аперацыю на месцы крушэння пасажырскага самалёта Ан-148 у Падмаскоўі. Працы перайшлі ў пошукавую стадыю.
Фота МНС Расіі
«Мы канстатуем, што 71 чалавек, які знаходзіўся на борце, загінуў. Шчырыя спачуванні родным і блізкім», - паведаміў журналістам кіраўнік МНС Уладзімір Пучкоў.
Паводле яго слоў, асноўныя пошукавыя працы могуць быць завершаны на працягу тыдня. Міністр падкрэсліў, што спецыялісты працуюць у кругласутачным рэжыме. «Вельмі вялікая плошча роскіду абломкаў, цяжкі снег і рэльеф мясцовасці», - дадаў Пучкоў.
Інцыдэнт расследуе цэнтральны апарат Следчага камітэта. Разглядаюцца ўсе версіі, асноўныя — умовы надвор'я, чалавечы фактар і тэхнічная няспраўнасць.