Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон хоча рэарганізаваць іслам у Францыі, каб лепш інтэграваць веру, пераадолець фундаменталізм і захаваць «нацыянальную згуртаванасць».

Пра гэта паведамляе Politico.

«Мы працуем над структураваннем ісламу ў Францыі, а таксама над тым, як гэта растлумачыць, бо гэта вельмі важна», — сказаў Макрон у інтэрв'ю Le Journal du Dimanche, апублікаваным у нядзелю.

«Мая мэта складаецца ў тым, каб зноў адкрыць тое, што ляжыць у аснове laïcité (французская канцэпцыя секулярызму), магчымасць верыць ці не верыць, каб захаваць нацыянальную згуртаванасць і магчымасць мець свабоду свядомасці», — растлумачыў французскі прэзідэнт.

Французскі лідар адмовіўся раскрыць далейшыя падрабязнасці плана рэфармавання. «Я не буду агучваць гэтую прапанову, пакуль праца не будзе завершана», — сказаў Макрон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0