Наезд адбыўся 10 лютага прыкладна ў 19.30 у вёсцы Прылукі.

28-гадовы кіроўца на «Фальксвагене Пасат» рухаўся ў напрамку Атоліна, але на вуліцы Міра ў вёсцы Прылукі не паспеў своечасова зрэагаваць, калі на дарогу нечакана выбегла дзяўчынка 2003 года нараджэння. Школьніца перабягала праезную частку ў недазволеным месцы злева направа па ходзе руху аўтамабіля.

У выніку здарэння падлетак атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізаваная.

— Пацярпелая атрымала несур'ёзныя траўмы. Па факце праводзіцца праверка, будуць праводзіцца следчыя эксперыменты. Кіроўца быў цвярозы, — распавяла sb.by афіцыйны прадстаўнік ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

У ДАІ адзначылі, што ўчастак дарогі, на якім адбылося ДТЗ, не быў асветлены. А пацярпелая была пазначаная святлоадбівальнымі элементамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0