Цяпер жанчыну будуць судзіць.
Само здарэнне адбылося яшчэ ў лістападзе. А ў лютым скончылася следства, справу перадалі ў суд.
Вядома, што 35-гадовая жанчына была нападпітку. Ёй не спадабалася, што сабака «парушыў санітарныя нормы» ў кватэры. Жанчына схапіла жывёлу за ашыйнік і выкінула з акна. Сабака загінуў.
У той момант у кватэры была 11-гадовая дачка.
У выніку, на жанчыну завялі справу за хуліганства, ёй пагражае да 3 гадоў зняволення. Жанчына на волі, але пад падпіскай, паведамляюць следчыя.
Сям’ю жанчыны прызналі сацыяльна небяспечнай. Дзіця забралі з сям’і — сёння дзяўчынка жыве ў сваякоў.
Каментары