12.02.2018 / 12:48

Снег і невялікія маразы чакаюцца на гэтым тыдні

«На гэтым тыдні захаваецца зімовы характар надвор'я са снегам і невялікімі маразамі», — распавялі сіноптыкі.

У аўторак тэмпература ноччу панізіцца да 2—8 градусаў марозу, па ўсходзе краіны пры праясненнях будзе мінус 9—12. Днём 1—7 градусаў марозу, па захадзе краіны - 0-+1.

У сераду ў асобных раёнах невялікі кароткачасовы снег. Уначы да 4—10 градусаў марозу, пры праясненнях да мінус 12. Днём — мінус 1—7 градусаў марозу.

У чацвер днём на большай частцы краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу 4-10 градусаў марозу. Днём будзе ад нуля да мінус 6.

У пятніцу, 16 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу 2-8 градусаў марозу. Тэмпература днём у межах 3 градусаў марозу - +2.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру