12.02.2018 / 13:02

Уладальнікі барбершопа «Чэкіст» падалі на Дашкевіча заяву, будзе суд 71

Фота Волі Афіцэравай.

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Зміцер Дашкевіч.

У Мінску на вуліцы Ціміразева адкрыўся барбершоп «Чэкіст». 9 студзеня цырульню наведалі Зміцер Дашкевіч, Эдуард Пальчыс, Стас Карпаў і Аляксандр Чабатароў, параіўшы ўладальнікам змяніць назву. Аднак высветлілася, што ўладальнікі барбершопа падалі ў суд на Змітра Дашкевіча

«Увогуле, мы нічога ва ўладальнікаў чэкісцкай цырульні не патрабавалі (гэта прыдуманая метафара маючых паэтычны дар журналістаў), мы толькі спрабавалі падарыць плакаты, прысвечаныя расстрэльнай ночы 29-30 кастрычніка 1937 года, і прапанавалі сваю дапамогу ў змене назвы. Саша Чабатароў паабяцаў бясплатна распрацаваць лога, Стась Карпаў прапанаваў бясплатна сайт, Эдуард Пальчыс згадзіўся бясплатна піярыць у сацсетках, я не бясплатна, але па сабекошце прапанаваў паставіць мэблю»

Аднак як вынікае з пратакола за 6 лютага, Дашкевіч 9.01 у «Чэкісце» «ўпорна навязваў сваю прысутнасць, на неаднаразовыя заўвагі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў», «ва ультыматыўнай формай патрабаваў змяніць назву і мэблю, чым праявіў знявагу да грамадства».

Дашкевіч і Пальчыс наведалі барбершоп «Чэкіст», але не для стрыжкі

12
LMI / Адказаць
12.02.2018 / 13:13
Гэтаму пакаленьню неўцямна, што бываюць рэчы якія варта не прапагандаваць. Але ці можна іх навярнуць да іншага? Гэта ВЯЛІКАЕ пытаньне. Я ўвогуле мала разумею сеньняшніх маладых, іх мараль, духоўныя якасьці. Мне здаецца - іх няма ў бальшыні. Ну відаць асабіста іх не катавалі, а на блізкіх ім пляваць, бо такая іх мараль сеньня.
А хадзіць да іх было не варта, бо без сэнсу гэта
146
MrDDS777 / Адказаць
12.02.2018 / 13:14
И правильно сделал. Рублём их, так!
8
кузяпанк / Адказаць
12.02.2018 / 13:14
што такое барбершоп?? крама дзе ляльки Барби прадаюцца? ведаю цырульню, парыкмахерскую, салон прыгажосци, а гэта яшчэ што за халера??? 
Патрабую тэрминова растлумачыць калгасникам з раёнау!!!!
Паказаць усе каментары/ 71 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру