Выкарстоўваючы сучасныя 3D-тэхналогіі, навукоўцы з Брыстальскага ўніверсітэта змаглі вызначыць, як насамрэч выглядала Неферціці — жонка егіпецкага фараона Эхнатона і маці Тутанхамона, якая жыла з 1370 да 1330 да н. э., піша DailyMail.
Твар Неферціці быў адноўлены дзякуючы сканаванню яе муміі і апрацоўцы атрыманых здымкаў камп'ютарам на працягу 500 гадзін. Пасля была зробленая дакладная мадэль бюста царыцы.
У свой час яе называлі «дасканалай» і казалі, што ніколі яшчэ ў Егіпце не нараджалася такой прыгажуні.