Дар'я Домрачава заняла 37-е месца ў гонцы пераследу на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. На дыстанцыю беларуска пайшла 9-й з адставаннем ад Лаўры Дальмаер на 46 секундаў. Аднак на апошнім агнявым рубяжы Дар'я зарабіла чатыры штрафныя колы.
Выйграла гонку пераследу, як і спрынт, немка Лаўра Дальмаер (вынік 30 хвілін 30,5 секунды, 0+1+0+0).
Срэбра заваявала Анастасія Кузьміна (Славакія, +29,4; +0+1+2+1), бронза — у Анаіс Бескон (Францыя, +29,6; 0+0+1+0). У спрынце Кузьміна і Бескон былі 13-я і 19-я адпаведна.
Надзея Скардзіна заняла 14-е месца (адзін промах, +2,07,4), Ірына Крыўко — 17-е (два промахі, +2:18,7).
У сераду на Алімпіядзе ў жанчын пройдзе індывідуальная гонка, у суботу — мас-старт. На наступным тыдні — эстафеты.
У Сочы-2014 Домрачава выйграла тры залатыя медалі.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.