12.02.2018 / 14:14

На Вілейшчыне рыбак учадзеў на вадасховішчы 1

Трагедыя здарылася 11 лютага. 39-гадовы мінчук прыехаў на рыбалку з сябрамі. Па іх словах, мужчына вечарам пайшоў у намёт. Казаў, што нядобра сябе адчувае. Раніцай яго знайшлі нежывым, піша Рэгіянальная газета

Па словах выратавальнікаў, мужчына грэўся газавай гарэлкай. І відаць, яму не хапіла кіслароду. Больш дакладную прычыну назавуць следчыя.

Выратавальнікі спрабавалі рэаніміраваць мужчыну, але безвынікова.

Аналагічныя выпадкі здараліся на вадасхвовішчы 8 лютага і 22 студзеня.

0
Іван Дамінікавіч / Адказаць
12.02.2018 / 21:14
Чаднае возера
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру